З 27 па 30 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Форум «Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан-Беларусь». Сёння дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан наведала Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па ахове здароўя аблвыканкама.
Прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Узбекістана азнаёміліся з арганізацыяй трохузроўневай сістэмы медыцынскай дапамогі ў нашым рэгіёне. Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка правёў рабочую сустрэчу з членамі дэлегацыі. На прыкладзе Ермалавіцкага ФАПа і Няшкоўскай АВАП у Бялыніцкім раёне гасцям прадэманстравалі арганізацыю медыцынскай дапамогі жыхарам сельскай мясцовасці, асаблівую ўвагу госці звярнулі на перасовачны медыцынскі комплекс. У паліклініцы №3 Магілёва прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Узбекістана ацанілі, як наладжана амбулаторная дапамога ў абласным цэнтры. Члены дэлегацыі таксама адзначылі высокі ўзровень арганізацыі медыцынскай дапамогі і падыходы да фармавання здаровага ладу жыцця ў сярэдняй школе №46 г. Магілёва. У Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы і ў абласной дзіцячай бальніцы дэлегацыю пазнаёмілі з прыкладамі высокаспецыялізаванай медыцынскай дапамогі, унікальных аперацый і сучаснымі тэхналогіямі, якія запатрабаваны не толькі ў нашых пацыентаў, але і ў замежных грамадзян.
Рабочая сустрэча завяршылася ўскладаннем кветак на полі воінскай славы ў мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна