У Магілёўскай вобласці на ахоўных аб'ектах за 2023 год не дапушчана ніводнага крадзяжу. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Ігар Драчоў на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня беларускай міліцыі.
«1 сакавіка споўніўся 71 год з дня ўтварэння Магілёўскага абласнога ўпраўлення, - сказаў Ігар Драчоў. - Да гэтай даты мы падышлі годна: усё выконваюць свае абавязкі па абароне як ахоўных аб'ектаў, так і грамадскага парадку. Таму напярэдадні Дня беларускай міліцыі, 4 сакавіка, мы сабралі калектыў не толькі з самога ўпраўлення, але і ўсіх куткоў нашай вобласці, каб павіншаваць з прафесійным святам, адзначыць найлепшых супрацоўнікаў і ўручыць ім адпаведныя ўзнагароды».
Ігар Драчоў падкрэсліў, што работа ўсяго ведамства накіравана на забеспячэнне правапарадку і захаванасці даручанай маёмасці. «Асноўная задача Дэпартамента аховы, у тым ліку Магілёўскага абласнога ўпраўлення, – не дапусціць крадзяжоў, што і было зроблена ў 2023 годзе, – адзначыў ён. - Ніводнага крадзяжу на ахоўных аб'ектах не было дапушчана. Хацелася б пажадаць усяму вялізнаму калектыву выканання ўсіх мэт і задач, якія яны перад сабой ставяць, няхай усё заўсёды ўвасабляецца ў жыццё. Мірнага неба над галавой, здароўя, удачы і ўсяго самага найлепшага - як самім супрацоўнікам, так і іх блізкім і сем'ям».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін