Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку. З 16 па 18 мая ў буйным партовым горадзе Цяньцзінь пройдуць Дні Магілёўскай вобласці, у рамках якіх запланавана правядзенне бізнес-форуму «Цяньцзінь - вароты ў Кітай», круглых сталоў па адукацыі, турызме, маладзёжнай палітыцы і захаванню культурнай спадчыны, работа фотавыставы «Магілёўская ў вобласць - жамчужына Беларусі». А таксама арганізавана выстава-прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў Прыдняпроўскага края, шэраг іншых мерапрыемстваў і сустрэч па наладжванні супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі кампаніямі і арганізацыямі.
Першы візіт у Магілёўскую вобласць афіцыйнай дэлегацыі і дзелавых колаў Цяньцзіня адбыўся ў лістападзе 2017 года. У маі 2019 года афіцыйная дэлегацыя і дзелавыя колы Магілёўшчыны здзейснілі выезд у адказ, падчас якога было падпісана пагадненне аб устанаўленні адносін, сяброўскага абмену і ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі. Візіт кітайскага боку на Магілёўшчыну ў лістападзе 2022 года для ўдзелу ў міжнародным эканамічным форуме «Млын поспеху» стаў першым вочным наведваннем пасля працяглага часу пандэмійных абмежаванняў, калі зносіны ажыццяўляліся ў фармаце анлайн-сустрэч. І паслужыў новай прыступкай у выбудоўванні стратэгічнага партнёрства.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 16:25
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08