RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Добраўпарадкаванне, рамонт дарог і транспартныя зносіны – Леанід Заяц правёў асабісты прыём у Магілёве

Пытанні добраўпарадкавання тэрыторыі, рамонту дарог і транспартныя зносіны пасёлка з абласным цэнтрам. З такімі пытаннямі звярталіся жыхары Магілёўскага раёна да старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца падчас асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў сёння ў абласным цэнтры.

На прыём звярнуліся жыхары вёскі Брускі, якія ўзнялі пытанне аб транспартным забеспячэнні. «Вёска жывая і працягвае будавацца. Але тут шмат старых, якім трэба то ў паліклініку, то ў бальніцу. Ім даводзіцца хадзіць пешшу, каб дабрацца да горада, – гэта больш за кіламетр», – расказалі яны.

Як аказалася, у мінулым годзе там уладкавалі 2 прыпынкі, але аўтобус так і не пусцілі. Паводле слоў спецыялістаў, грамадскі транспарт можна пусціць, але для гэтага трэба ўладкаваць разваротнае кальцо. Першапачаткова прапаноўваўся варыянт уладкавання такога кальца каля крамы ў вёсцы. Аднак у ДАІ кажуць, што па бяспецы гэта месца не зусім адпавядае патрабаванням.

Леанід Заяц даручыў кампетэнтным органам у самыя кароткія тэрміны разабрацца з праблемай і забяспечыць жыхароў вёскі грамадскім транспартам.

Акрамя гэтага, жыхары вёскі папрасілі ўладкаваць пешаходную і веласіпедную дарожкі ад вёскі Брускі ў бок вёскі Буйнічы. Яны з гэтым пытаннем звярталіся ў «Магілёўаблдарбуд», ім абяцалі выканаць працы, аднак нічога не зроблена. «Для бяспекі пешаходаў трэба зрабіць сучасную і добраўпарадкаваную дарожку. Калі кіроўца будзе ехаць па дарозе і возьме трошкіу бок, а там ідзе чалавек, то можа збіць гэтага чалавека, – адзначыў губернатар. – Вазьміце пытанне на кантроль і вырашыце, дайце людзям магчымасць быць у бяспецы».

Яшчэ грамадзяне папрасілі ўсталяваць два «ляжачыя паліцэйскія» на дарозе–там ёсць знак абмежавання хуткасці 40 км/г, аднак кіроўцы не выконваюць хуткасны рэжым, чым падвяргаюць жыццё людзей небяспецы. У маі тут паабяцалі ўсталяваць «ляжачых паліцэйскіх».

Мужчына звярнуўся з калектыўнай просьбай ад жыхароў вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Сялец Магілёўскага раёна. Тут у мужчыны застаўся дом ад яго бацькі–ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Мужчына прыйшоў з просьбай разабрацца з уладкаваннем адводу сцёкавых і талых вод –у сезон дамы па названай вуліцы пастаянна падтапляе. Акрамя таго, па суседстве будуецца аўтабаза–цяжкая тэхніка разбівае дарогу і пагаршае сітуацыю. Як адзначылі спецыялісты, труба для адводу вады ёсць, але патрабуюцца дадатковыя працы. Ёсць магчымасць зрабіць адвод закрытым спосабам–для гэтага неабходна задзейнічаць участак заяўніка. Аднак мужчына згоды на гэта пакуль не даў. Заяўнік гаварыў пра тое, што задзейнічаць участак – не праблема, але патрэбныя гарантыі, каб адказнае прадпрыемства не кінула гэтыя трубы і абслугоўвала ў будучыні. Леанід Заяц даручыў паслаць туды спецыялістаў. «Зробім усё, каб потым не саромецца сваёй працы», – рэзюмаваў губернатар.

Мужчына таксама расказаў, што былы мехдвор у гэтай жа вёсцы быў набыты прыватным прадпрымальнікам. Пазней уладальнік заняў тэрыторыю ў два разы большую, у тым ліку дарогу да могілак. І цяпер гэта дарога недаступная для жыхароў вёскі: людзі не могуць прайсці на могілкі.

Паводле слоў спецыялістаў, дарога там ёсць, але ёй неабходны рамонт. «Часу ў вас мала – наперадзе Вялікдзень. І да гэтага часу неабходна зняць праблему», – запатрабаваў Леанід Заяц.

«Сёння людзі звярталіся з бытавымі праблемамі, тымі, якія не патрабуюць вялікіх фінансавых укладанняў. І нам, прадстаўнікам улады, неабходна па-гаспадарску падысці да вырашэння гэтых пытанняў. Мы пачулі, што ў адной з вёсак не ўпарадкавана дарога да святога месца–могілак. Чалавек прыйшоў са зваротам, што яго дом падтапляе, дзесьці вялікагрузамі разбіваецца дарога. Мы бачым, што людзі са сваімі праблемамі сустракаюць чэрствае стаўленне з боку некаторых работнікаў і выканаўцаў. Таму ўсе пытанні ўзятыя на кантроль. Трэба па-людску вырашаць пытанні, – падкрэсліў Леанід Заяц. – Трэба рабіць, а не займацца адпіскамі. І на кіруючыя пасады мы будзем падбіраць такіх людзей, якія яшчэ не зачарсцвелі, якія будуць даступныя для простых грамадзян. Працаваць трэба, улічваючы інтарэсы людзей».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая