Магілёўскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду ў гэтыя дні правяло абласную акцыі «Дрэва дружбы», у якой прынялі ўдзел 54 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Бацькам і дзецям падарылі елкі, якія яны высадзілі на сваіх прыдамавых тэрыторыях у свята – Дзень абароны дзяцей.
– Мы спадзяёмся, што «дрэва дружбы», якое мы падарылі кожнаму дзіцячаму дому сямейнага тыпу нашай вобласці, стане сімвалам надзеі і радасці, – адзначыла дырэктар Магілёўскага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк. – Калі блакітная елка падрасце, яна зможа стаць упрыгожваннем і ў Новы год.
Ірына Алегаўна таксама дадала, што ў Дзень абароны дзяцей важна падарыць дзіцяці не толькі імгненнае свята, але і больш дэталёва вывучыць праблемы, якія яго тычацца.
– Хочацца, каб мы, дарослыя, дакладна разумелі сэнс гэтага дня. Мы павінны рэгулярна завастраць увагу на тым, што перашкаджае мець шчаслівае дзяцінства. Праблемы ёсць, іх шмат: гвалт, які часам здараецца ў сем’ях, не зусім правільныя адносіны да асаблівых дзяцей. Ведаючы праблемныя моманты, грамадства павінна аб’яднацца і накіраваць свае намаганні ў іх пераадоленні, – заключыла дырэктар грамадскай арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01