RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Другі адборачны этап конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прайшоў у Магілёве

На базе Палаца культуры вобласці адбыўся другі адборачны этап XXI Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Удзел у ім прынялі 13 выканаўцаў з Магілёва, Бабруйска і Кіраўска.

Па ўмовах конкурсу – гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Таксама ўсе канкурсанты маюць вопыт канцэртных выступленняў, з’яўляюцца ўдзельнікамі міжнародных, рэспубліканскіх музычных конкурсаў і фестываляў.

Юлия Таранова, фото автора

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая