Прэс-служба Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў запусціла два гістарычныя праекты, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі – «Прафсаюзы Магілёўшчыны ў гады вайны» і «Нашы Пераможцы». Яны расказваюць пра велічны подзвіг і мужнасць народа, які не скарыўся ворагу.
Першы праект расказвае аб ролі прафсаюзнага руху ў абароне і вызваленні беларускай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў. Аўтары сабралі і структуравалі з розных крыніц гістарычную інфармацыю, якая пацвярджае актыўны ўдзел у арганізацыі ўсебаковай дапамогі дзейнай арміі, у правядзенні мабілізацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, забеспячэнні арміі ўсім неабходным, забеспячэнні хуткага прасоўвання транспартаў з войскамі і ваеннымі грузамі, аказанні дапамогі параненым. Пра гэта апавядае першая частка праекту «Прафсаюзы Магілёўшчыны ў гады вайны».
Назва першай часткі «З мірнага жыцця ў агонь вайны». У ёй мы расказваем пра тое, як нашы дзяды і прадзеды сустракалі ворага, як арганізоўвалі абарону, як давалі адпор, – распавядае начальнік прэс-службы Юрый Пракапенка. - У першыя дні вайны працоўныя перайшлі на ваенны рэжым, працавалі пад лозунгам «Усё для фронту! Усё для перамогі!». Працавалі ў неверагодна цяжкіх і небяспечных умовах. Напрыклад, нягледзячы на бамбардзіроўку Магілёва, токар Магілёўскага вагонарамонтнага пункта Вогун выконваў зменнае заданне на 750 працэнтаў, каваль механічнага цэха Сідараў - на 800 працэнтаў. Менавіта такой фактурай мы і напоўнілі гэты праект.
Усяго ў перыяд да 9 мая будзе выпушчана 5 частак праекта «Прафсаюзы Магілёўшчыны ў гады вайны». Яны будуць апублікаваны на сайце і ў сацыяльных сетках Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
Тут ужо стартаваў і праект «Нашы Пераможцы». Прафсаюзныя актывісты з розных галін і куткоў рэгіёна ўспамінаюць аб сваіх бацьках, дзядах і прадзедах, якія прайшлі праз пекла ваеннага ліхалецця, аб тых, хто здабываў Вялікую Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін