RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Два пажары адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці

За суткі падраздзяленні МНС здзейснілі 41 выезд, з іх: 2 – на тушэнне пажараў, 39 – на аказанне тэхнічнай дапамогі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч.

Так, днём 11 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Шклоўскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне, што на полі каля вёскі Вялікая Камароўка гарыць саламяная сцірта.

Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, ліквідавалі пажар. На бяду, агонь паспеў знішчыць 30 тон саломы.

У гэты ж дзень каля аграгарадка Варатынь Бабруйскага раёна на полі загарэўся трактар і прэс-падборшчык. Стварылася пагроза распаўсюджвання агню на астатнюю частку поля.

Своечасова супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар. Аднак агонь паспеў знішчыць трактар і прэс-падборшчык.

У абодвух выпадках устанаўліваецца прычына таго, што адбылося.

 

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая