Два дыпломы І ступені ў Міжнародных навукова-даследчых конкурсах заваявала студэнтка факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ ім. Куляшова Анастасія Ханькова. Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
Як паведамілі суразмоўцы, ІІ Міжнародны навукова-даследчы конкурс «За навуку! За справу!» і IV Міжнародны навукова-даследчы конкурс «Навука і тэхналогіі – 2024» праводзіліся Міжнародным цэнтрам навуковага партнёрства «Новая навука» (г. Петразаводск, Расійская Федэрацыя).
Навуковыя спаборніцтвы праходзілі ў некалькіх намінацыях, сярод якіх «Педагагічныя навукі», «Фізіка-матэматычныя навукі», «Псіхалагічныя навукі», «Філалагічныя навукі», «Тэхнічныя навукі» і інш.
Па выніках конкурсу «За навуку! За справу!» студэнтка факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Анастасія Ханькова ўзнагароджана дыпломам І ступені ў намінацыі «Педагагічныя навукі». Дзяўчына прадставіла ў журы працу па тэме «Рэалізацыя праектнай дзейнасці на ўроках фізікі з дапамогай выкарыстання платформы Arduino». У конкурсе «Навука і тэхналогіі - 2024» праца Анастасіі была таксама ўдастоена дыплома I ступені ў намінацыі «Педагагічныя навукі». Тут студэнтка прадставіла тэму працы «Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў выкладанні фізікі: новыя гарызонты навучання». Абодва праекты дзяўчына выконвала пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізікі і камп'ютарных тэхналогій МДУ імя Куляшова Сяргея Міхеева.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:03
Зборная Беларусі заваявала пяць медалёў на чэмпіянаце па прафмайстэрстве «Абілімпікс» у Маскве
30.10.2025 - 17:55