Дыстанцыйны конкурс па АБЖ «Бяспека-online 2.0» запускае Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства.
«Набліжаюцца канікулы, а значыць, вялікую частку часу школьнікі будуць праводзіць дома, прадастаўленыя самі сабе, – адзначылі арганізатары. – Для таго каб баўленне часу было карысным, інфарматыўным і бяспечным, Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам праверыць свае веды па бяспецы ў дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-online».
Конкурс будзе праводзіцца ў два этапы з 2 па 7 лістапада. У першым этапе ўдзельнікі адкажуць на 15 пытанняў па АБЖ і, калі справяцца з імі на 100%, пераходзяць у другі тур, у якім будуць самастойна шукаць адказы на пытанні інтэрнэт-пошуку.
Усе падрабязнасці можна будзе даведацца на старонцы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС (http://112.by/mogilev) і ў групе «МНС Магілёўскай вобласці» ў сацыяльнай сетцы УКантакце (http://vk.com/m4smogilev).
Галіна Гаўрыловіч, фота МНС Магілёўскай вобласці
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду