Магілёўцам і гасцям горада прапануюць пагутарыць з Дзедам Марозам пры дапамозе відэасувязі, расказала галоўны спецыяліст упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Бурканава.
«На плошчы Зорак можна патэлефанаваць Дзеду Марозу прама ў яго казачную рэзідэнцыю. Званок праходзіць па прынцыпе відэаканферэнцыі ў рэжыме анлайн», – сказала субяседніца.
Такі варыянт навагодніх віншаванняў у Магілёве ўпершыню апрабавалі ў мінулым годзе. Як заўважыла Таццяна Бурканава, у свеце лічбавых тэхналогій трэба ісці ў нагу з часам. «Без мабільных тэлефонаў і інтэрнэту цяжка ўявіць сучаснае жыццё, таму мы вырашылі, што такі варыянт зносін з Дзедам Марозам прыйдзецца па густу дзецям. І, як паказвае вопыт, дзеці і іх бацькі не ўпускаюць магчымасць пагутарыць з галоўным навагоднім персанажам», – дадала яна.
Навагоднія перамовы на Плошчы зорак будуць доўжыцца да 30 снежня, суправаджаць іх будзе канцэртная праграма.
БЕЛТА, фота mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 16:58
25.06.2025 - 15:46
25.06.2025 - 10:45
XII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Галоўныя тэмы і чаканні
25.06.2025 - 10:29
Летні сезон у «Дубравенцы». Урокі поспеху ад Сяргея Сыранкова (відэа)
25.06.2025 - 10:27
У Беларусі скарэкціраваны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці