Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага, паведаміла загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Клаўдзія Ільініч.
«Разнастайныя забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы як у цэнтральнай бібліятэцы горада, так і ў іншых філіялах будуць праходзіць у гэты дзень. Для гасцей арганізуюць прэзентацыі кніжных навінак. Тых, хто вырашыць стаць нашымі сталымі чытачамі, чакаюць прыемныя сюрпрызы і розыгрышы», – расказала Клаўдзія Ільініч.
А ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса правядуць інтэрактыўную экскурсію «Чытацкія свавольствы» з элементамі гульні і мноствам заданняў. Тут можна будзе пазнаёміцца таксама з працай інтэрактыўных гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах. Аналагічныя мерапрыемствы запланаваны ў іншых бібліятэках горада.
«Майстар-клас па дэкупажы, прэзентацыя фотавыставы «Дарога дадому» і дабрачыннага праекта «Бібл@йкі» арганізаваны ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Узімку наша бібліятэка праводзіла дабрачынную акцыю ў дапамогу бяздомным жывёлам. Акцыя завяршылася, а нашы чытачы дагэтуль працягваюць прыносіць падарункі для жывёл. Так з’явілася ідэя зрабіць невялікі фотапраект: размясціць фота катоў і сабак, якія маюць патрэбу ў сям’і», – падзялілася Клаўдзія Ільініч.
У іншых бібліятэках горада запланаваны арт-заняткі, мультмарафоны і парады, кніжныя спаборніцтвы і вечарынкі, разнастайныя майстар-класы, гульнявыя праграмы і мерапрыемствы да Масленіцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13