Магілёўскі інстытут МУС 30 верасня правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
Для абітурыентаў падрыхтавалі цікавую праграму. Спачатку іх чакае канцэрт, які пройдзе ў актавай зале. Пасля гэтага школьнікаў падзеляць на групы, і яны адправяцца вывучаць жыццё міліцэйскай ВНУ: для дзяцей падрыхтуюць аглядную экскурсію па інстытуце. Пасля яны змогуць паспрабаваць свае сілы ў інтэрактыўным ціры і прайсці спецыяльную паласу перашкод. А на тэматычнай выставе пазнаёмяцца са спецыяльнымі сродкамі і ўзбраеннем, якія выкарыстоўваюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, і рознымі прыстасаваннямі крыміналістычнай тэхнікі.
Завершыцца дзень адчыненых дзвярэй творчым канцэртам, дзе свае таленты прадэманструюць курсанты міліцэйскай ВНУ.
Азнаямленчае мерапрыемства пройдзе па адрасе: г. Магілёў, вул. Крупскай, 67, з 14.30 да 16.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі