RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзень адчыненых дзвярэй ваенных навучальных устаноў пройдзе ў Магілёве 8 лютага

Выязны дзень адчыненых дзвярэй ваенных навучальных устаноў пройдзе ў Магілёве 8 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
 
Тэматычнае мерапрыемства адбудзецца на базе Магілёўскага абласнога цэнтру творчасці. Стаць удзельнікамі дня адчыненых дзвярэй могуць выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Магілёва і Магілёўскага раёна.
 
Пачнецца імпрэза ў 13.00 канцэртнай праграмай. З 13.30 пройдуць выступленні прадстаўнікоў ваенных навучальных устаноў. У холе абласнога цэнтра творчасці разгорнецца выстава, дзе будуць прадстаўлены ўзоры ўзбраення, сродкі сувязі, інжынерныя сродкі і ўзоры ваеннай формы.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая