Заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 206 ад 7 чэрвеня 2021 года новае дзяржаўнае свята –Дзень народнага адзінства – мы адзначым ужо зусім хутка –17 верасня. Асаблівасцямі святкавання падзяліліся ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Старт святочным мерапрыемствам будзе дадзены 7 верасня: у БРУ пройдзе рэгіянальны форум «Беларусь адзіная». 9 верасня запланавана сустрэча ўдзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства».
16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у Палацы культуры вобласці адбудзецца вялікі святочны канцэрт, а ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу канцэрт гарадской капэлы – заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь.
17 верасня –у Дзень народнага адзінства нас чакаюць урачыстае адкрыццё памятнага знака на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра, цырымонія адкрыцця, узнагароджанне пераможцаў штогадовага гарадскога агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю і нясенне Вахты памяці, закладка алеі «Адзінства» ў парку Падміколле, а таксама дзень адчыненых дзвярэй і пешая прагулка ад музея гісторыі Магілёва.
Увечары магілёўцаў чакае святочная праграма «Мы адзіныя» на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра з удзелам прафесійных і аматарскіх творчых калектываў горада.
Гэтымі днямі ва ўстановах адукацыі і культуры горада запланаваны «круглыя сталы», тэматычныя ўрокі, выставы-экспазіцыі, сустрэчы, спартыўна-патрыятычныя мерапрыемствы, канцэрты, флэшмобы, фотавыставы.
Больш падрабязную праграму святкавання паведамім пазней. Сачыце за навінамі!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці