Дзень навукі, патрыятычны марафон, рок-канцэрт і фестываль брэйк-дансу: маладзёжны тыдзень стартаваў у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
На працягу ўсяго тыдня для моладзі горада запланавана мноства разнастайных мерапрыемстваў, усе яны будуць падзелены на тэматычныя дні. Першы дзень прысвечаны інфармацыі і навуцы. Сёння ВНУ горада правядуць дні адчыненых дзвярэй і экскурсіі па сваіх лабараторыях, раскажуць аб навуковых дасягненнях, таксама пройдуць круглыя сталы і навуковыя канферэнцыі.
Заўтра, 20 чэрвеня, тэматычныя мерапрыемствы будуць прысвечаны Дню міру. Гэты дзень арганізатары напоўнілі дабрачыннымі акцыямі для дзяцей, маладзёжнымі працоўнымі акцыямі. У цэнтры горада плануецца правесці вялікі дабрачынны канцэрт з удзелам магілёўскіх вакалістаў у дапамогу бяздомным жывёлам.
У сераду, 21 чэрвеня, дзень будзе прысвечаны будаванню. Плануецца правядзенне працоўных акцый, падчас якіх моладзь горада добраўпарадкуе скверы і паркі, пазнаёміцца з дзейнасцю студэнцкіх атрадаў, паразмаўляе з лідэрамі студатрадаў, дзе кожны зможа задаць пытанні, якія цікавяць.
У чацвер, 22 чэрвеня, тэматычныя мерапрыемствы будуць прысвечаны Дню гістарычнай памяці. Яны пачнуцца ў 4.00 на Буйніцкім полі традыцыйнай патрыятычнай акцыяй «Звон смутку», якая кожны год збірае тысячы неабыякавых магіляўчан рознага ўзросту. Тут жа будзе дадзены старт абласнога патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы». Працягнецца дзень тэматычнымі лекцыямі і квэстамі, гульнямі, а таксама ўскладаннямі кветак і вянкоў да воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Днём спорту ў горадзе будзе аб'яўлена 23 чэрвеня. Старт спартыўным святам дасць флэшмоб #Народная зарадка, якая пройдзе каля Палаца гімнастыкі ў 11.00. Удзельнікамі могуць стаць усе ахвочыя. Спартландыі, таварыскія сустрэчы па футболе, кіберспартыўны турнір Justdance і спаборніцтвы па рухомых гульнях - усім гэтым будзе напоўнены дзень.
У суботу, 24 чэрвеня, працуючай моладзі горада прапануюць паўдзельнічаць у спаборніцтвах па пляжным валейболе. Працягнецца дзень працуй адкрытых пляцовак ля бібліятэк горада. У гэты ж дзень пройдзе ўстаноўка памятнай таблічкі ля брацкай магілы забітых у гады акупацыі савецкіх грамадзян паблізу в.Новае Пашкова.
«Фінальным днём святкавання стане 25 чэрвеня. Асноўнай пляцоўкай для гулянняў будзе парк Падміколле. Тут гараджане і госці горада могуць стаць гледачамі канцэрта маладзёжнай творчасці. А на плошчы Адзінства пройдзе фестываль брэйк-дансу. Завершыцца святочны тыдзень яркім рок-канцэртам і фаер-шоу, - адзначылі ў гарвыканкаме. - Моладзь нашага горада - яркая і актыўная. Такі ж мы пастараліся зрабіць і тыдзень, прысвечаны моладзі і студэнцтву. Вялікая разнастайнасць мерапрыемстваў, розных па тэматыцы і стылістыцы дапаможа далучыць усіх рабят, таму што кожны з іх тут зможа знайсці нешта сваё, пазнаёміцца з новымі кірункамі, знайсці новых сяброў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00