Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня з 12.00 да 16.00 у парку Падміколле. Яно стане часткай мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада.
Дзяцей і іх бацькоў чакаюць канцэртна-гульнявая праграма, патрыятычныя акцыі «#символымоейстраны»#, «#люблюБеларусь#», цікавыя і пазнавальныя гульні, майстар-класы, віктарыны, квэсты і многае іншае. Наведвальнікі змогуць прыняць удзел у працы інтэрактыўных і гістарычных пляцовак «Лета турыстычнае», «Я люблю Магілёў», «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе», «Легенды пра Машэку», «Магілёў эпохі Сярэднявечча», «Магілёў у складзе царскай Расіі», «Магілёў савецкі», «Магілёў – горад мужнасці і баявой славы». Суперактыўных дзяцей і дарослых запросяць паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.
Галоўнае правіла на свяце – бяспека. Таму тут не забудуць размясціць пляцоўкі «Ваенная медыцынская камісія» і Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС, дзе задзейнічаюць кіналагічную службу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду