RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзіцячы кніжны фестываль стартуе ў бібліятэках Магілёва

Дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя» стартуе сёння ў бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.

«Праходзіць фестываль будзе як у анлайн рэжыме на тэматычнай старонцы і ў акаўнтах у сацсетках, так і ў бібліятэках. На працягу пяці дзён гасцей свята будуць чакаць сустрэчы з пісьменнікамі і любімымі літаратурнымі героямі, прэзентацыі навінак дзіцячай літаратуры, інтэрактыўныя і тэатралізаваныя чытанні, тэматычныя акцыі, майстар-класы, квэсты і многае іншае», – адзначыла Алена Шэпелева.

На працягу пяці дзён на лендынг-старонцы фестывалю https://csgpb-mogilev.wixsite.com/civilisationsix можна будзе паўдзельнічаць у складанні шорт-ліста «Кніга дня», атрымаць персанальныя рэкамендацыі ад спецыялістаў па выбары кніг. На афіцыйнай старонцы ў Instagram public_librares_mogilev будуць праходзіць серыі тэматычных стрымаў з удзелам пісьменнікаў і прадстаўнікоў выдавецтваў.

3 лістапада пройдзе гарадскі дзень татальнага чытання. «Інтэрактыўныя чытанні, урокі хуткачытання, разнастайныя акцыі будуць чакаць удзельнікаў свята ў гэты дзень», – расказала Алена Шепелева.

На наступны дзень, 4 лістапада, для ўдзельнікаў падрыхтавалі вялікае падарожжа па любімых кнігах і мультфільмаў. «Можна будзе не толькі паглядзець любыя мультфільмы і пачытаць кнігі, але і паўдзельнічаць у акцыі “Сам сабе пісьменнік”», – адзначылі арганізатары.

Працягнецца фестываль тэатралізаванымі пастаноўкамі і сустрэчамі з літаратурнымі героямі. На лендынг-старонцы будзе размешчаны дайджэст навінак літаратуры, а ўсе, хто пажадае, змогуць паўдзельнічаць у прамым эфіры «Па старонках рускай класікі», які пройдзе ў Instagram-запісе 9izmerenie 5 лістапада.

У пятніцу 6 лістапада адбудзецца тэматычная гульнятэка, якая пройдзе як на лендынг-старонцы, так і ў бібліятэках горада. «У гэты дзень запланаваны анлайн-гульні, квэсты, кніжныя лабірынты і шарады. У бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна адбудзецца тravel-квэст «Прайсці без страт». У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса пройдзе гульнявы квэст «Згублены свет», а ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 3 запланавана віктарына «Вясёлая катавасія», – расказала Алена Шэпелева.

На працягу фестывалю ў бібліятэках горада будуць працаваць інтэрактыўныя кніжныя выставы, дзе можна будзе пазнаёміцца з класічнымі творамі і навінкамі літаратуры. Акрамя гэтага, будзе магчымасць паўдзельнічаць у тэматычным фотамарафоне. Для гэтага неабходна зрабіць фота ва ўтульным кутку з любімай кнігай і размясціць яго ў любой сацыяльнай сетцы з хэштэгам #6Цывілізацыя.

На працягу фестывалю госці будуць зарабляць спецыяльныя ачкі, дзякуючы якім змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў ад арганізатараў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая