У Раўбічах працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне з удзелам наймацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў.
Суботнюю праграму працягнула жаночая гонка пераследу. Лідэр беларускай каманды Дынара Алімбекава-Смольская пайшла на дыстанцыю другой з трохсекундным адставаннем ад Ірыны Казакевіч. Першую пазіцыю Дынара Алімбекава-Смольская заняла пасля трэцяй стральбы, дзе не памылілася ні разу, а расіянка дапусціла два промахі. Чацвёртая мяжа таксама была пройдзена беларускай ідэальна, у выніку перавага нашай спартсменкі на фінішы склала больш за 40 секунд. Другую гонку скончыла Вікторыя Сліўко, Ірына Казакевіч - трэцяя. Дзякуючы чарговаму поспеху Дынара Алімбекава-Смольская ўмацавала лідэрства ў агульным заліку Кубка Садружнасці. Іншыя беларускі ў дзясятку найлепшых пасьюта не трапілі.




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44