У Разані ў біятлонным комплексе «Алмаз» завяршыўся трэці этап Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі.
Рысу пад праграмай спаборніцтваў у нядзелю падвялі гонкі з масавым стартам. Як і напярэдадні ў суперспрынце, наймацнейшай сярод дзяўчат аказалася беларуска Дзінара Алімбекава. На чатырох агнявых рубяжах лідар нашай жаночай каманды дапусціла толькі адзін промах і на фінішы апярэдзіла расіянак Вікторыю Сліўко і Тамару Дзербушаву на 5 і 6 секунд адпаведна. Таксама ў дзясятку наймацнейшых трапіла яшчэ адна беларуска Дар’я Кудаева, якая размясцілася на 7-м радку выніковага пратакола.
Не абышлося без беларускага п’едэстала і па выніках мужчынскага мас-старту. Трэцяе месца ў гэтай гонцы заняў Мікіта Лабастаў, які саступіў толькі пераможцу Раману Яроміну і яго партнёру па камандзе Васілю Томшыну. Услед за Лабаставым на 4-й пазіцыі размясціўся лідар агульнага заліку сярод мужчын Антон Смольскі, яшчэ адзін беларус Дзмітрый Лазоўскі фінішаваў пятым. Высокі вынік паказаў і наш Сцяпан Данілаў, які стаў восьмым сярод 40 удзельнікаў.
Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне пройдзе з 19 па 22 студзеня ў Раўбічах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 10:06
06.10.2025 - 09:25
Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні