Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія б маглі паўплываць на работу выбарчых участкаў, у Магілёўскай вобласці не адбылося. Пра гэта паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Голубеў.
«Для забеспячэння пажарнай бяспекі 644 работнікі МНС заступілі на дзяжурства на выбарчыя ўчасткі. Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія маглі б паўплываць на работу выбарчых участкаў у рэгіёне, не адбылося», - адзначыў ён.
Як растлумачыў Дзмітрый Голубеў, для людзей у пагонах падобныя мерапрыемствы заўсёды праходзяць аднолькава адказна: «Гатоўнасць такая ж, як і ў будні. Толькі мы перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Мабілізаваліся, сфарміравалі неабходныя рэзервы, каб забяспечыць гатоўнасць максімальна аператыўна рэагаваць на любыя надзвычайныя сітуацыі, у тым ліку пажары».
Ратавальнікі Магілёўшчыны працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі