Дзяржаўных узнагарод удастоены 68 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў 10 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Так, медалём «За працоўныя заслугі» адзначана намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Ганна Землянухіна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Наталля Ігнаценка, вадзіцель аўтамабіля ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Сяргей Логвінаў, старшыня Крычаўскага раёну. Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» прысвоена дырэктару Ліцэя міждзяржаўнай адукацыйнай установы «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» імя Л.Я.Маневіча Георгію Голікаву, ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» - дырэктару ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» Уладзіміру Касянкову.
У гэты ж дзень кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне, згодна з якім Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу і калектывам работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У ліку ўзнагароджаных за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў - калектыў работнікаў СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна.
Па матэрыялах сайта president.gov.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.09.2025 - 12:17
Аляксандр Лукашэнка: эканоміка і банкаўскі сектар Беларусі перажылі беспрэцэдэнтныя выклікі
21.08.2025 - 11:08
14.08.2025 - 16:03
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 верасня. Яны вырастуць у сярэднім на 5%
12.08.2025 - 16:27