RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржаўтаінспекцыя УУС Магілёўскага аблвыканкама пачынае ажыццяўляць кантроль дарожнай абстаноўкі з выкарыстаннем новых метадаў

У Новы год – з новымі метадамі

Дзяржаўтаінспекцыя пачынае ажыццяўляць кантроль дарожнай абстаноўкі з выкарыстаннем негалосных метадаў. Пра гэта паведаміў на выніковай прэс-канферэнцыі начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Ротчанкаў.

«На службу разам са звыклымі патрульнымі транспартнымі сродкамі будуць заступаць экіпажы на аўто без адметнага абклейвання і «маячкоў», – падзяліўся Віктар Ротчанкаў. – Названы транспарт будзе абсталяваны ўсімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі, якія дазваляюць інспектарам кантраляваць хуткасны рэжым, захаванне правілаў прыпынку і стаянкі, манеўравання, праезду скрыжаванняў, няпропуск пешаходаў і іншыя».

Асаблівая ўвага «бяспраўнікам» – парушальнікаў будуць вылучаць з транспартнага патоку з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. Патруляванне будзе ажыццяўляцца пераважна на аварыйна небяспечных участках і ў месцах частага парушэння правілаў дарожнага руху.

Нецвярозыя ўдзельнікі дарожнага руху

Падводзячы вынікі дзейнасці ўзначаленай службы за 2020 год, начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падкрэсліў, што 50% з ліку загінулых за мінулы год у ДТЗ былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Ён таксама адзначыў, што ўжыванне алкаголю ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху на першым месцы сярод асноўных прычын папярэдніх аварый.

«Нецвярозыя кіроўцы ўяўляюць сабой бясспрэчную пагрозу бяспецы дарожнага руху – іх дзеянні за рулём непрадказальныя. П’яны кіроўца небяспечны для ўсіх, – адзначыў Віктар Ротчанкаў. – Выяўленне такіх кіроўцаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ДАІ – рэйдавыя мерапрыемствы праводзяцца рэгулярна. У 2020 годзе супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі ў вобласці затрымана 2550 нецвярозых кіроўцаў, з іх 123 – за паўторную п’яную паездку».

Не меншую небяспеку для дарожнага руху прадстаўляюць і нецвярозыя пешаходы. Так, за мінулы год з прычыны нецвярозага стану пешаходаў адбылося 20 ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінула і 9 атрымала траўмы.

У цэлым паказчыкі за год па аварыйнасці да ўзроўню 2019 года засталіся ранейшыя. На тэрыторыі вобласці зарэгістравана 408 (–4) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 57 (+5) чалавек загінулі, 452 (–8) атрымалі траўмы.

Пры гэтым найбольшая колькасць ДТЗ – гэта сутыкненні транспартных сродкаў (160 ДТЗ, 22 чалавекі загінулі, 202 параненыя); наезды на пешаходаў (133 ДТЗ, 19 чалавек загінула, 119 паранена); ДТЗ з удзелам аднаго транспартнага сродку (93 ДТЗ, 15 чалавек загінула, 108 паранена).

Сярод прычын лідзіруюць – кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення (51 ДТЗ, 15 чалавек загінула, 49 траўмавана); невыкананне правілаў праезду скрыжаванняў (49 ДТЗ, 5 чалавек загінула, 59 траўмавана); парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў (43 ДТЗ, 1 чалавек загінуў, 44 траўмаваныя); парушэнне правілаў манеўравання (30 ДТЗ, 3 чалавекі загінулі і 32 траўмаваныя); парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху (20 ДТЗ, 4 чалавекі загінулі, 39 траўмавана); невыкананне дыстанцыі (15 ДТЗ, 2 чалавекі загінулі, 15 чалавек траўмавана); выезд на паласу сустрэчнага руху (13 ДТЗ, 2 чалавекі загінулі, 21 траўмаваны); парушэнне ПДР пешаходамі (57 ДТЗ, 16 чалавек загінула, 41 траўмаваны).

Пешаходны траўматызм

Шматлікай катэгорыяй ДТЗ у 2020 годзе засталіся наезды на пешаходаў (133 ДТЗ, у якіх загінула 19 і атрымала траўмы 119 чалавек).

Па віне пешаходаў адбылося 43 ДТЗ, 14 чалавек загінула і 29 траўмавана.

Большасць наездаў на пешаходаў па-ранейшаму адбывалася ў цёмны час сутак (82 ДТЗ, 19 загінула і 67 паранена).

За мінулы год пешаходы дапусцілі 8 194 парушэнні ПДР.

Дзеці і дарога

У 2020-м на тэрыторыі вобласці з удзелам дзяцей і падлеткаў зарэгістравана 49 (–4) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 (=) дзіця загінула і 52 ( = ) атрымалі траўмы.

З дзецьмі ва ўзросце да 7 гадоў зарэгістравана 10 ДТЗ, у якіх 10 дзяцей атрымалі траўмы.

Па віне дзяцей адбылося 15 ДТЗ, што складае 31% ад агульнай колькасці ДТЗ (8 фактаў – па віне дзяцей-пешаходаў і 7 выпадкаў – па віне юных веласіпедыстаў).

У 22-х выпадках у момант здзяйснення ДТЗ дзеці з’яўляліся пешаходамі (22 атрымалі траўмы), У 18-ці – пасажырамі (1 дзіця загінула і 21 траўмавана) , у 9-ці – веласіпедыстамі (9 дзяцей атрымала траўмы).

«З прычыны сёлетніх умоў надвор’я актуальным будзе нагадаць дарослым аб дзіцячай бяспецы паблізу снежных горак, – адзначыў Віктар Ротчанкаў. – Дзяржаўтаінспекцыя акцэнтуе ўвагу бацькоў на неабходнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі. Каб забава не завяршылася трагедыяй, дарослым трэба абавязкова пераканацца ў тым, што іх дзеці катаюцца на бяспечных схілах. Суправадзіць дзіцяці на прагулку. Для прадухілення ДТЗ варта выбіраць горкі, размешчаныя на закрытых для транспарту тэрыторыях – школьных дварах, парках, дзіцячых пляцоўках. Калі дарослыя або дзеці самі будуць будаваць горкі для катання, то неабходна выключыць магчымасць з’езду пад колы аўтамабіляў».

Ён таксама адзначыў, што кожнаму кіроўцу неабходна памятаць, што далёка не заўсёды дзятва думае аб правілах і задумваецца аб небяспецы, паказваючы бестурботнасць. Дзіця паблізу праезджай часткі – сігнал павышанай небяспекі. Убачыўшы дзіця паблізу праезджай часткі, кіроўцу варта плаўна зніжаць хуткасць і быць гатовым у любы момант затармазіць. Пры праездзе па дваровых тэрыторыях улічвайце звычку дзяцей выбягаць з-за машын, якія стаяць.

Новаўводзіны

З 1 студзеня 2021 года ў Беларусі замест дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ўведзены транспартны падатак. Гэта прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб змене Падатковага кодэкса».

Транспартны падатак будуць плаціць усе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у базе ДАІ. Падатак будзе спаганяцца за год зыходзячы з фізічных параметраў аўто.

Транспартны падатак падлягае выплаце за кожны транспартны сродак незалежна ад яго ўдзелу ў дарожным руху.

Дарэчы, працэс выплаты транспартнага падатку зараз не звязаны з праходжаннем тэхагляду.

Што ж тычыцца апошняга, то гэта абавязковая працэдура, якая дапускае ўдзел транспартнага сродку ў дарожным руху. Адсутнасць тэхагляду цягне накладанне штрафу.

Утылізацыя

Парадак зняцця транспартных сродкаў з рэгістрацыйнага ўліку ў сувязі з утылізацыяй вызначаны пунктам 42 Палажэння «Аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2002 № 1849.

Пры зняцці з уліку транспартнага сродку для наступнай утылізацыі ўласнік абавязаны здаць у рэгістрацыйнае падраздзяленне:

– пасведчанне аб рэгістрацыі;

– рэгістрацыйныя знакі.

У выпадку страты (крадзяжу) пасведчання аб рэгістрацыі або рэгістрацыйных знакаў у заяве паказваюцца абставіны страты (крадзяжу). У гэтых выпадках транспартны сродак павінен быць прадстаўлены для агляду, за выключэннем прадстаўлення дакументальнага пацверджання здачы транспартнага сродку ў прамысловую перапрацоўку.

У выпадку непрадстаўлення транспартнага сродку для агляду або немагчымасці ўстанаўлення яго ідэнтыфікацыйнага нумара ў зняцці з уліку адмаўляецца.

Інфармацыя аб страце (крадзяжы) рэгістрацыйных знакаў накіроўваецца ў парадку, прадугледжаным у частцы трэцяй пункта 27 гэтага пастанаўлення.

Інфармацыя аб страце (крадзяжы) рэгістрацыйных знакаў (знака) накіроўваецца рэгістрацыйнымі падраздзяленнямі ў органы ўнутраных спраў, на тэрыторыі абслугоўвання якіх яны размешчаны, для правядзення адпаведнай праверкі і ўнясення звестак пра іх у базу даных транспартных сродкаў, якія адшукваюцца, і рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая