RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржузнагарод удастоены амаль 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, у іх ліку - прадстаўнікі Магілёўшчыны

Дзяржаўных узнагарод удастоены 94 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Ордэн, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека падчас пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку і барацьбу з злачыннасцю. ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, будаўніцтва, сувязі, транспартнай галіны, энергетыкі, заслугі ў сферах сацыяльнай абароны, адукацыі, навукі, культуры і спорту.

Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Так, медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» адзначана следчая па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі следчага ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, падпалкоўнік юстыцыі Кацярына Трыхмінава.

Вялікая група работнікаў удастоена медаля «За працоўныя заслугі». У іх ліку - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, галоўны дзяржаўны інспектар аддзела кантролю спажывецкага рынку і паслуг Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Тамара Белягова, настаўнік геаграфіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № Дзмітрый Паджыгераў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела бюджэтнага планавання галоўнага фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алена Сяргеенка.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны - дырэктар Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 імя І.М. Лучанка Ірына Пякарская.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. Так, за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Падзякі Прэзідэнта ўдастоены начальнік ІМПЗ па Асіповіцкім раёне Алена Папыльчанка. За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны Падзякі Прэзідэнта ўдастоены член Хоцімскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Юрый Курзянкоў і член савета Горацкага раённага аддзялення Магілёўскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» Леанід Ягоранка.

Па матэрыялах БЕЛТА і president.gov.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая