Прадстаўнікі магілёўскіх СДЮШАР сталі пераможцамі рэспубліканскай Спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па дзюдо. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара СДЮШАР БФСТ «Дынама» Жанна Чапелінская.
Спаборніцтвы праходзілі ў Лядовым палацы Гомеля з 9 да 12 чэрвеня. Удзел у турніры бралі 45 каманд, якія прадставілі розныя спартыўныя школы і клубы з усіх абласцей і г. Мінска.
Больш за 250 юнакоў і дзяўчат 2008-09 гг.н. змагаліся ў індывідуальных і змешаных камандных паядынках.
Па выніках двух дзён спаборніцтваў, каманда ўстановы «Магілёўская СДЮШАР» БФСТ «Дынама» ў агульнакамандным заліку заняла 1 месца з 39 спартыўных школ Беларусі: (2 залатыя, 1 сярэбраны і 3 бронзавыя медалі).
Другое месца таксама дасталася камандзе нашага рэгіёну СДЮШАР Спартак-2006: (2 залатыя, 1 сярэбраны і 1 бронзавы медалі)
На трэцім месцы размясцілася каманда СДЮШАР Гомельскага раёна: (2 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі).
У дзясятку лепшых таксама ўвайшлі спартсмены СДЮШАР прафсаюзаў «Спарта» (Маг. вобл.).
Трэці дзень спаборніцтваў выявіў пераможцаў аб'яднаных каманд па рэгіёнах. І зноў спартсмены Магілёўскай вобласці аказаліся на вышыні, парадаваўшы балельшчыкаў моцным фіналам. Разам з гомельскімі дзюдаістамі абедзве каманды з вялікім адрывам абышлі сваіх сапернікаў у папярэдняй частцы спаборніцтваў. У першым блоку каманда Магілёўскай вобласці перамагла каманду Мінскай вобласці з лікам 11:1, пасля чаго ў паўфінальнай барацьбе таксама з лікам 11:1 адолела каманду Гродзенскай вобласці. Гомельская ж каманда, прапускаючы першы круг, сустрэлася ў паўфінальным паядынку з камандай Віцебскай вобласці і з лікам 10:1 прайшла ў фінал камандных спаборніцтваў.
Фінальная барацьба паміж камандамі атрымалася напружанай. Прайграючы ў пачатку з лікам 4:0, каманда Магілёўскай вобласці здолела адыграць упушчаныя ачкі. У апошняй сустрэчы ў вагавой катэгорыі да 48 кг Аляксандра Маісеенка (Маг. вобл.) на апошніх секундах паядынку вырвала перамогу ў Ганны Панчухінай (Гом. вобл.) з лікам 6:5. Прайграваючы паўбала, прадстаўніца магілёўскай вобласці здзейсніла вырашальны рывок і кінула сваю саперніцу, чым заваявала яркую і валявую перамогу для сваёй каманды.
Па матэрыялах judo.by, фота judo.by і Магілёўская СДЮШАР БФСТ «Дынама»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 09:43
Фіналамі ў асобных відах завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы ў Магілёве
06.05.2025 - 10:19
Лёгкаатлетычны крос на прызы ВД «Беларусь сёння» працягвае бегавую традыцыю савецкіх часоў
05.05.2025 - 09:59
Футбалісткі «Дынама-БДУФК» не змаглі адолець «Днепр» у жаночым чэмпіянаце Беларусі
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне