Экалагічны студэнцкі атрад «Садружнасць» імя Героя Савецкага Саюза Б.Л.Хігрына ў складзе 9 навучэнцаў СШ №2 Бялынічаў і маладога настаўніка-камандзіра Кацярыны Журыкавай пачаў працу ў Бялыніцкім раёне.
Дзеці працуюць у якасці лесаводаў 2-га разраду на базе Тэхцінскага доследна-вытворчага лясніцтва ў пастаянным лясным гадавальніку, агульная плошча якога складае больш за 25 гектар.
У абавязкі байцоў студатрада ўваходзіць праполка пасеваў лясных культур і догляд іх.
Дарэчы, гэта ўжо другі студэнцкі атрад, сфарміраваны ў Бялыніцкім раёне з ліку навучэнцаў агульнаадукацыйных школ для працы ў пазаўрочны час. Першым быў будаўнічы і працаваў на базе СВК «Калгас «Радзіма».
Усяго сёлета плануецца працаўладкаваць у складзе студатрадаў 120 падлеткаў ва ўзросце ад 14 гадоў і старэйшых. Прымаючымі арганізацыямі згодна з рашэннем райвыканкама сталі Бялыніцкі лясгас, жылкамгас і ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»