Дні Пензенскай вобласці праходзяць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
З 1 па 5 красавіка ў праграме правядзення Дзён Пензенскай вобласці запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх - выстава дасягненняў прамысловасці Пензенскай вобласці, пасяджэнне эканамічнага форуму, наведванне расійскай дэлегацыяй шэрага магілёўскіх прадпрыемстваў, падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве. Так, бакі ўмацуюць подпісамі план мерапрыемстваў на 2025-2027 гады па рэалізацыі пагаднення паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ўрадам Пензенскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах ад 17 верасня 2015 года.
Адным з самых маштабных культурных мерапрыемстваў стане канцэрт творчых калектываў расійскага рэгіёна, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У час яго правядзення на сцэне Палаца культуры вобласці выступіць губернатарскі ансамбль салістаў «Старгарад» Пензенскай вобласці.
Акрамя таго, у Магілёве адбудуцца паказы спектакляў «Дзень нараджэння ката Леапольда» і «Кіжаватаў» Пензенскага тэатра юнага гледача, адкрыецца выстава дзіцячага малюнка «Пенза - горад працоўнай доблесці» і з'явіцца новая малая архітэктурная форма «Ластаўка», якая сімвалізуе Пензу. Таксама запланавана сустрэча прадстаўнікоў Пензенскага заапарка з кіраўніцтвам Магілёўскага заасада, падчас якой расійскі бок уручыць сертыфікат на перадачу канадскага ваўка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС