Моладзевы экіпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Драздоў першым у Магілёўскай вобласці пераадолеў двухтысячную мяжу па намалотах. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
Хлопцы працуюць у ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Роўна тыдзень таму яны сталі першымі тысячнікамі ў рэгіёне і прымалі віншаванні ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. На гэты раз перадавікоў прама ў полі адзначылі прадстаўнікі выканаўчай улады, БРСМ і прафсаюзаў.
Разам з братамі прысутныя павіншавалі яшчэ аднаго работніка гаспадаркі – кіроўцу Уладзіслава Шапоткіна, які першым у Магілёўскай вобласці перавёз 2 тыс. т збожжа ад камбайнаў. За высокія паказчыкі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур лідарам жніва ўручаны падзячныя пісьмы, дыпломы і памятныя падарункі.
Дарэчы, для Андрэя і Сяргея Драздоў гэтая ўборачная кампанія стала трэцяй, у якой яны займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў рэгіёне. Упартасці і працавітасці дзяцей па-добраму зайздросцяць нават вопытныя аграрыі. Аднак такія высокія паказчыкі дасягнуты не толькі прафесіяналізмам, але і шматгадовым вопытам работы, закладзеным у братоў іх бацькамі Мікалаем і Анатолем. Старэйшае пакаленне таксама працуе ў гаспадарцы і штогод займае лідзіруючыя пазіцыі ў бітве за ўраджай.
Па словах Андрэя Дразда, зараз праца па ўборцы збожжавых ўвайшла ў сваю каляіну – усё ідзе па накатанай. Аднак першая тысяча далася вельмі няпроста: трэба было прылаўчыцца да тэхнікі, выбраць камфортны тэмп, улічыць асаблівасці ўраджаю гэтага года, бо першапачаткова вільготнасць была вышэйшай за норму, месцамі назіралася палегласць хлябоў. Нягледзячы на абставіны і надвор’е, вопытны тандэм хутка ўвайшоў у рытм і паказаў годны вынік.
Па словах кіраўніка ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Аляксандра Багеля, у гаспадарцы для моладзі ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы, бо кіраўніцтва зацікаўлена ў маладых і перспектыўных працаўніках. Таму заахвочвае новую змену і словам, і справай, што адлюстроўваецца ў годным заробку, прадастаўленні жылля, дадатковых бонусах па калектыўным дагаворы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00