Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал ДВА «Белэнерга».
«Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме», – заявілі ў ведамстве.
Як паведамлялася, у сувязі з перыядам анамальных тэмператур адбылося разбурэнне трансфарматара напружання на адной з сістэм шын Лукомльскай ГРЭС, што прывяло да адключэння ліній электраперадачы 330 кВ і ўсяго працоўнага абсталявання ГРЭС, магутнасць якога на той момант складала 1400 МВт. Былі абясточаны падстанцыі 330 кВ «Орша», «Магілёў», «Магілёў-Паўночны», што прывяло да страты электразабеспячэння спажыўцоў Аршанскага і Магілёўскага энэргавузлоў.
«Такая сітуацыя склалася ў 21.39. На працягу гадзіны за кошт аператыўнай працы персаналу энергасістэмы было адноўлена сілкаванне сістэмных падстанцый 330 кВ і падключаны падстанцыі 110 кВ», – пракаментаваў першы намеснік генеральнага дырэктара–галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Уладзімір Баброў.
Для поўнага аднаўлення рэжыму генерацыі на Лукомльскай ГРЭС адначасова вяліся пускавыя аперацыі па ўключэнні ў сетку 4 энергаблокаў агульнай магутнасцю 1300 МВт з наступным уключэннем у працу астатніх энергаблокаў ГРЭС. Акрамя таго, ішлі пускавыя аперацыі на двух турбагенератарах Мінскай ЦЭЦ-4 магутнасцю па 100 МВт. Дадаткова ў Брэсцкай энергасістэме былі ўключаныя дзве газавыя турбіны сумарнай магутнасцю 50 МВт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:46
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43