Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 26 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Тэматычнае мерапрыемства адбудзецца з 10.00 да 12.00 на плятформе e-vacancy.by.
У кірмашы вакансій прымуць удзел прадпрыемствы і арганізацыі горада, якія прадставяць актуальную інфармацыю па наяўных працоўных месцах. Электронны фармат кірмашу дазволіць забяспечыць зносіны наймальніка і суіскальніка ў рэжыме анлайн. У суіскальнікаў будзе магчымасць задаць удакладняючыя пытанні, прадаставіць сваё рэзюмэ.
Пасля заканчэння кірмашу доступ да вакансіяў захаваецца для ўсіх суіскальнікаў: яны будуць аўтаматычна дададзены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій, размешчаны на партале дзяржаўнай службы занятасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:46
12.09.2025 - 09:22
У Магілёве ўвекавечаць памяць легендарнага чэкіста Навума Эйтынгана
11.09.2025 - 17:58
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Малых Славенях: як рыхтуюцца да новага навучальнага года
11.09.2025 - 12:11
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін