Фантаны ў Магілёве плануюць ўключыць да майскіх святаў. Пра гэта расказаў галоўны інжынер філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблвадаканал» Андрэй Кротаў.
«Адкрыць традыцыйны сезон фантанаў плануем 1 мая, калі іншая дата не будзе ўстаноўлена гарадскім выканаўчым камітэтам. Цяпер ідуць прафілактычныя працы: рыхтуем помпавае абсталяванне, станцыі. Прыводзім у парадак знешні выгляд і асвятленне, калі ёсць такая неабходнасць, – адзначыў Андрэй Кротаў. – Пробнае запаўненне фантанаў яшчэ не праводзілася: пакуль не дазваляе надвор’е».
Усяго ў Магілёве цяпер 15 фантанаў. Па словах галоўнага інжынера, у гэтым годзе новыя фантаны ў горадзе не з’явяцца. Апошнія навінкі зарабілі ў парку Падніколле ў 2018 годзе. Тады запусцілі тры фантаны, адзін з якіх – каскадны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44