Фантасмагорыю «Жаніцьба» паводле п'есы Мікалая Гогаля прадставіць на Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М@rt.Кантакт» Магілёўскі абласны драмтэатр, паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэм'ерны спектакль паставіў тытулаваны расійскі рэжысёр, заснавальнік і мастацкі кіраўнік пермскага тэатра «Ля Моста» Сяргей Фядотаў. Майстар заўсёды працуе з класікай сваім арыгінальным містычным спосабам, таму традыцыйную бытавую камедыю ён ператварыў у фантасмагорыю з цудамі, неверагоднай логікай і нечаканымі ўчынкамі.
«Спектакль адначасова і таямнічы, і гамерычна смешны, - адзначылі ў драмтэатры. - Гогалеўскі містыцызм злучаецца тут са шчымлівай тэмай адзіноты і безабароннасці чалавека перад навакольным светам, жыццёвымі перыпетыямі, спакусамі і супярэчнасцямі. У пастаноўцы няма бачнай ісціны і маралі, акцэнт зроблены на фантастычныя і нават неверагодныя рэчы».
Выстава да 215-гадовага юбілею Мікалая Гогаля адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы
У спектаклі дакладна адлюстраваны эпоха, касцюмы, захавана непаўторная мова Гогаля, дзе кожнае слова гучыць сучасна і актуальна. Дарэчы, «Жаніцьба» Сяргея Фядотава адкрые фестывальную праграму ў першы дзень форуму 20 сакавіка на вялікай сцэне Магілёўскага драмтэатра.
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.Контакт» пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Фестываль існуе з 2006 года, і за гэты час ён стаў адной з самых значных, любімых і чаканых культурных падзей на ўсёй тэатральнай прасторы краіны. Яго геаграфія шырокая: за ўсе гады правядзення паказана каля 300 спектакляў з больш як 20 краін. Гэтыя пастаноўкі паглядзелі больш за 53 тыс. гледачоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава