RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Федэрацыя прафсаюзаў 15 лістапада пачне маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах

Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам. Праверкі, накіраваныя на выяўленне фактаў парушэння тэмпературных умоў на працоўных месцах, пачнуцца 15 лістапада.

Акрамя таго, на пастаяннай аснове ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі працуе «гарачая лінія», якая дазваляе аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні выканання правіл і норм аховы працы і своечасова прымаць меры па іх ліквідацыі. Любы работнік можа паведаміць аб парушэннях па тэлефоне (8-017) 203-90-48 (з 8.30 да 10.30 і з 15.30 да 17.30).

У Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў з інфармацыяй аб неадпаведнасці тэмпературнага рэжыму на працоўным месцы санітарным нормам можна паведаміць па тэлефоне (80222) 65 36 93 (з 8.00 да 13.00 і з 13.45 да 17.00). Тэхнічныя інспектары працы гатовыя выехаць на месца і праверыць інфармацыю, якая паступіла на гарачую лінію.

«Летась падчас прафсаюзнага маніторынгу за выкананнем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах было выяўлена каля 3 тысяч парушэнняў. На некаторых прадпрыемствах работнікі не былі забяспечаны ўцепленымі спецвопраткай і абуткам. Не ўсюды ў лакальныя дакументы ўнесены пункты аб дадатковых перапынках. Не абсталяваны не толькі месца для абагравання, але і для прыёму ежы, санітарна-бытавыя памяшканні. Усяго маніторынг закрануў 3 180 прадпрыемстваў і арганізацый», – паведаміў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько.

У сваю чаргу, у Магілёўскай вобласці падчас мінулагодняга маніторынгу праверана 116 арганізацый вобласці, у якіх выяўлена амаль 700 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, удакладніў галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Білан.

Варта адзначыць, што на большасці прадпрыемстваў тэмпературны рэжым выконваецца. У калектыўныя дагаворы і правілы ўнутранага распарадку арганізацый уключаны нормы аб прадастаўленні дадатковых рэгламентаваных перапынкаў для абагравання работнікаў у выпадку, калі немагчыма падтрыманне тэмпературнага рэжыму ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, а таксама пры працах у халодных памяшканнях або на адкрытым паветры зімой. Створаны належныя санітарна-бытавыя ўмовы, абсталяваны пакоі для абагравання і прыёму ежы, маюцца рэсурсы для ацяплення, асобныя арганізацыі набылі цеплагенератары.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая