Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2022» пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 12 і 13 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел 40 каманд устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі з Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай, Брэсцкай абласцей і Мінска.
«У праграме мерапрыемства 4 гульні, – падзяліліся суразмоўцы. – Гэта аўтарская гульня «Беларуская мазаіка»; медыя «Свая гульня»; гульня «Брэйн-рынг» і «Што? Дзе? Калі?».
Фестываль праводзіцца з мэтай далейшага развіцця юнацкага інтэлектуальнага руху, прапагандаваць формы вольнай дзейнасці школьнікаў, павышэння прэстыжу інтэлекту і адукацыі, пашырэння адносін і сяброўскіх кантактаў паміж школьнікамі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджвання вопыту інавацыйнай дзейнасці ў галіне арганізацыі вольнага часу школьнікаў і моладзі.
Адкрыццё адбудзецца 12 сакавіка а 12.00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 10:42
Магілёў у ззянні прыгажосці: вынікі конкурсу «Міс Магілёў-2025»
13.05.2025 - 11:15
06.05.2025 - 14:55