Міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» пройдуць 25 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Удзельнікамі мерапрыемства стане каля 40 канкурсантаў. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Магілёўскай, Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска, а таксама Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прадэманструюць свае здольнасці ў трох намінацыях: «Драматычны тэатр», «Мастацкае слова», «Парны канферанс».
Журы будзе ацэньваць паўнату і яркасць выступленняў, глыбіню раскрыцця тэм твораў, акцёрскае і выканальніцкае майстэрства, сцэнічнае маўленне, арыгінальнасць рэжысёрскай задумы і мастацкае афармленне: касцюмы, грым, дэкарацыі, святло і музычнае суправаджэнне.
Папярэдняя праграма міжнароднага фестывалю-конкурсу
тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна»
10.00–10.20 |
Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Мастацкае слова» (узроставая катэгорыя 5–8 год) |
10.20–10.45 |
Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Мастацкае слова» (узроставая катэгорыя 9–11 год) |
10.45–11.20 |
Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Мастацкае слова» (узроставая катэгорыя 12–14 год) |
11.20–11.35 |
Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Мастацкае слова» (узроставая катэгорыя 1–18 год, 19 год і старэйшыя) |
11.35–11.45 |
Конкурсныя выступленні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Мастацкае слова»: калектывы (узроставая катэгорыя 9–11 год); у намінацыі «Парны канферанс» (узроставая катэгорыя 19 год і старэйшыя) |
13.15 |
Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю-конкурсу тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» ў намінацыях «Мастацкае слова», «Парны канферанс» |
13.30–14.10 |
Конкурсныя выступленнні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Драматычны тэатр» (узроставыя катэгорыі 12–14 год, 15–18 год) |
14.10–15.10 |
Конкурсныя выступленнні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Драматычны тэатр» (узроставыя катэгорыі 15–18 год, змешаная катэгорыя) |
15.10–16.00 |
Конкурсныя выступленнні ўдзельнікаў конкурса ў намінацыі «Драматычны тэатр» (змешаная ўзроставая катэгорыя) |
16.30 |
Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю-конкурсу тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» ў намінацыі: «Драматычны тэатр». |
Звяртаем увагу, што час конкурсных выступленняў удзельнікаў па намінацыях і ўзроставых катэгорыях, цырымоніі ўзнагароджання можа нязначна змяніцца.
Каардынатар – Яфрэмава Святлана Анатольеўна (+375-29-748-73-50)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве