Фестываль вулічнай культуры DOMA пройдзе ў сталіцы Прыдняпроўскага краю 15–28 чэрвеня. 29 творчых маладых людзей з горада на Дняпры, Віцебска і Мінска будуць упрыгожваць абласны цэнтр мураламі (велізарны малюнак, які нанесены на сцяну будынка або збудавання) і графіці да Дня горада Магілёва.
Плануецца стварэнне двух муралаў па вул. Ціміразеўская, 36 і Першамайская, 50, расквечванне больш за 10 цеплапунктаў у цэнтры.Таксама арт-аб’ектамі стануць платы ў дварах.
Акрамя гэтага, умежах фестывалю пройдуць розныя мерапрыемствы: гульня «Народны тапонім», варкшоп «Ментальныя карты горада», кіно і выстава пад адкрытым небам, dj-сэты, майстар-класы па графіці і іншыя інтэрактывы.
«Канцэпцыя фестывалю складаецца ў раскрыцці «лакальных сэнсаў», якія могуць быць для кожнага сваімі. Мы хочам даць магчымасць творчым людзям мовай сучаснага мастацтва выказаць сваё бачанне, адносіны да горада і свайго дома, – растлумачыў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. –Упэўнены: у абласным цэнтры з’явяцца годныя працы, і маладыя людзі праявяць сябе з найлепшага боку».
Арганізатары фестывалю –Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, Упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама, КК «Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь