Другі этап нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні ў Мінску сабраў не толькі навічкоў, але і вопытных артыстаў. Адзін з удзельнікаў конкурсу, фіналіст праекта Х-Factor Belarus Віталь Дроб рыхтуецца паказаць сябе ў найлепшых традыцыях беларускага рэпертуару. Хлопец падзяліўся, як конкурсны досвед дапамагае на сцэне і чым кіраваўся пры выбары песень.
- Канцэрт і конкурс - гэта зусім розныя рэчы, - кажа Віталь Дроб. - Дзякуючы вопыту на канцэртах я ўжо прывык не хвалявацца наогул. Гэта проста праца. А вось на конкурсах усё ж такі трэба напрацоўваць звычку не нервавацца, паказваць сябе такім, які ты ёсць.
Сёння Віталь выконвае дзве беларускія песні – «Зачараваная» і «Стася». Гэта не выпадковы выбар.
- Гэтыя песні ў мяне сядзяць на падкорцы, - тлумачыць ён. – «Стася» - песня, якую я выконваю з таго моманту, як пачаў удзельнічаць у конкурсах. А «Зачараваная» стала фірмовай пасля тэлепраекта «Зорны шлях». Мне падаецца, што яны мяне паказваюць лепш за ўсё, асабліва ў беларускім рэпертуары.
Віталь адзначае, што, нягледзячы на досвед, кожны конкурс застаецца нечаканым:
- Прыходзіш і ніколі не ведаеш, як цябе ацэняць і што ўвогуле будзе сёння. Гэта заўсёды здзіўленне, а пасля выступлення - радасць і пачуццё задавальнення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»