18 чэрвеня ў абласным цэнтры на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў форум настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магаблвыканкама і МДАІРА. Заслужаныя ўзнагароды і спецыяльныя дыпломы па рашэнні Магаблвыканкама атрымалі пераможцы і педагогі, якія іх падрыхтавалі: 95 навучэнцаў і 84 педагагічных работніка рэгіёну. Упершыню за апошнія 13 гадоў навучэнцы Магілёўшчыны паказалі такі высокі вынік.
Зладжаная работа педагагічных калектываў устаноў адукацыі, метадычнага апарата ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» па суправаджэнні ўдзельнікаў заключнага этапа, узаемадзеянне абласных і раённых (гарадскіх) рэсурсных цэнтраў па вучэбных прадметах, бацькоўская падтрымка, пастаяннае садзейнічанне галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама , вядома ж, упартая праца саміх навучэнцаў забяспечылі дзейсны ўдзел каманды вобласці на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.
- Правядзенне форуму, прысвечанага поспехам алімпіяднага руху, становіцца добрай традыцыяй у Магілёўскай вобласці, - адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама Ігар Лашкевіч, выступаючы перад прысутнымі з прывітальным словам. Далей ён абазначыў стан і перспектывы развіцця алімпіяднага руху ў Магілёўскай вобласці.
Начальнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі МДАІРА Святлана Кандрацьева прааналізавала вынікі выступлення каманд вобласці на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. А начальнік аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін Алена Бугаева звярнула ўвагу на арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне працы настаўнікаў з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы настаўнікі, якія дабіліся рэзультатыўнасці на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2023/2024 навучальным годзе, былі ўзнагароджаны падзячнымі пісьмамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы