RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Футбалісты «Слуцка» і «Белшыны» адкрыюць шосты тур чэмпіянату Беларусі

Футбалісты «Слуцка» прымуць бабруйскую «Белшыну» ў стартавым матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

Абодва сапернікі няўдала пачалі новы сезон і знаходзяцца ўнізе турнірнай табліцы. У слуцкай каманды 4 ачкі і 11-е месца, бабруйчане маюць усяго 2 заліковыя балы і знаходзяцца на 14-й пазіцыі, апярэджваючы толькі брэсцкае «Дынама». У мінулым туры «Слуцк» прайграў на выездзе футбалістам «Смаргоні» (2:3), а «Белшына» ў сябе дома згуляла ўнічыю з мазырскай «Славіяй» (1:1).

Заўтра пройдуць яшчэ тры сустрэчы. Лідэр першынства мінскае «Дынама» згуляе ў Гродне з мясцовым «Нёманам». У Мазыры «Славія» будзе сапернічаць з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам», а ў Барысаве БАТЭ сустрэнецца з футбалістамі «Смаргоні». У нядзелю дзейны чэмпіён краіны салігорскі «Шахцёр» прыме на сваёй арэне «Мінск». Футбалісты «Гомеля» ў сябе дома згуляюць са сталічным «Энергетыкам-БДУ», у Наваполацку мясцовы «Нафтан» сустрэнецца з брэсцкім «Дынама». «Іслач» з Мінскага раёна прапускае гэты тур.

Становішча каманд: «Дынама» (Мінск) - 15 ачкоў (5 матчаў), «Тарпеда-БелАЗ» - 10 (4), «Шахцёр» - 10 (4), «Іслач» - 9 (5), БАТЭ - 8 ( 5), «Нёман» - 7 (4), «Славія» - 7 (5), «Мінск» - 6 (5), «Смаргонь» - 6 (5), «Нафтан» - 5 (5), «Энергетык -БДУ» - 4 (5), «Слуцк» - 4 (5), «Гомель» - 3 (4), «Белшына» - 2 (4), «Дынама» (Брэст) - 0 (5).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў, які забіў 5 мячоў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая