Гала-канцэрт калектываў мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці «Натхненне Радзімай» пройдзе 31 мая ў Мінску. Мерапрыемства пад эгідай Міністэрства культуры стане часткай рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня», расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун.
На працягу года кожная з шасці абласцей, а таксама горад Мінск атрымалі права на ўдзел у вялікім гала-канцэрце ў Палацы Рэспублікі. Магілёўшчына стане пятым па ліку рэгіёнам, які прадставіць маштабную творчую справаздачу жыхарам і гасцям сталіцы. На сцэну выйдуць 1,2 тыс. удзельнікаў і каля 60 калектываў мастацкай творчасці - найлепшыя ў галіне выканаўцы і ансамблі.
Праграма канцэрта напоўнена яркімі музычнымі выступленнямі, акцёрскімі і харэаграфічнымі пастаноўкамі. У рэжысёрскай канцэпцыі сабраны разам як добра вядомыя і прызнаныя артысты, так і таленты, якія пачынаюць свой творчы шлях. Рэгіён прадставяць калектывы не толькі сферы культуры, але і аркестры вайсковай часці 6713, Цэнтра культурна-выхаваўчай работы абласнога ўпраўлення МНС, зводны харавы калектыў з курсантаў Магілёўскага інстытута МУС і кадэцкага вучылішча, выканаўцы з ліку супрацоўнікаў УУС аблвыканкама і ААТ «Магілёўхімвалакно».
«Такі маштабны справаздачны канцэрт - вялікая матывацыя для яго ўдзельнікаў: адна справа - выступаць на ўзроўні раёна або вобласці, і зусім іншая - выйсці на рэспубліканскую сцэну, - падкрэсліў Аляксандр Жыгун. - Некаторыя з нашых калектываў будуць дэманстраваць сваю творчасць на такім высокім узроўні ўпершыню, і гэта таксама іх стымулюе максімальна расчыніць свой талент, паказаць майстэрства. Прычым будуць прадстаўлены не толькі дарослыя, але таксама дзіцячыя і падлеткавыя ансамблі. Для нашай творчай моладзі гэта стане своеасаблівым стымулам і майстар-класам, добрай прафарыентацыяй: яны зразумеюць, якіх вышынь у прафесійным развіцці можна дасягнуць, працуючы ў сферы культуры».
Гледачы нацешацца аўтэнтычнай і самабытнай культурай Магілёўшчыны, якая будзе прадстаўлена вакальна-харэаграфічнай кампазіцыяй «Вянок песень і танцаў беларускага Прыдняпроўя». Дарэчы, адзін з самых яркіх і відовішчных эпізодаў канцэрта будзе прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гераічнай абароне Магілёва і легендарнай бітве на Буйніцкім полі.
У рамках фестывалю пройдзе выстаўка дасягненняў сферы культуры і мастацтва рэгіёну «Стваральнікі культурнага і духоўнага кода нацыі», у якой адлюстраваны народныя традыцыі рэгіёну, а таксама яркія фестывальныя праекты, якія сталі візітнымі карткамі Магілёўскай вобласці.
«Кожны раён прадставіць на выставе сваё брэндавае мерапрыемства, - удакладніў Аляксандр Жыгун. - Гэта не толькі дазволіць паказаць працу культуры ў раёнах, але і прадэманструе магчымасці падзейнага турызму: у перспектыве людзі змогуць наведаць мерапрыемства, якое зацікавіла іх. Тым больш некаторыя раёны вобласці маюць больш за адзін брэндавы культурны праект, і гэта заўсёды цікава».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава