Першы намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Акуліч – прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасавання № 2, размешчаны ў будынку Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага каледжа, з сям’ёй. А яна ў яго вялікая: жонка Наталля і пяцёра дзяцей: 9-гадовы Яраслаў, 7-гадовая Насця, Ксенія, якой пяць з паловай гадоў, Юля і Сафія, якім у красавіку споўніцца адпаведна 4 і 2 гады.
– Рэферэндум – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека, хачу, каб мае дзеці гэта разумелі, – падкрэслівае Дзмітрый Міхайлавіч. – Мы з жонкай галасуем за сацыяльна арыентаваную, стабільную дзяржаву, за моцную сям’ю, за дзяржаву, у якой створаны ўмовы для шчаслівага будучага нашых дзяцей. Зямля і людзі – галоўнае багацце краіны. Мы робім выбар на карысць мірнай Беларусі, дзе жывуць працавітыя людзі, якія гадуюць хлеб, ствараюць высокатэхналагічную прадукцыю, захоўваюць і памнажаюць нацыянальныя традыцыі, беражліва адносяцца да гістарычнай памяці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15