Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка павіншаваў з Днём ведаў навучэнцаў Вішоўскай сярэдняй школы Бялыніцкага раёна. Ён пабываў на ўрачыстай лінейцы, наведаў вучэбныя класы, а таксама паразважаў з першакласнікамі аб значэнні слова «Радзіма»
«Кожны пры слове Радзіма можа ўспомніць і падумаць пра самае блізкае і дарагое, – звярнуў увагу Раман Галоўчанка. – Для адных гэта бацькі – тата і мама, для іншых – дом, у якім нарадзіўся і вырас, або бабулін дом, дзе адпачываеш летам на канікулах. Кожны з вас будзе правы. Вы будзеце расці і знаёміцца з самымі прыгожымі куткамі нашай Беларусі, бываць у розных месцах. Магчыма, гэта будзе асацыявацца у вас з Радзімай. І што б вы ні ўклалі ў гэта паняцце, кожны будзе правы. Ад імя мамы да Брэсцкай крэпасці – усё гэта наша любімая Радзіма. Але каб любіць яе больш, трэба яе спазнаць. Пакуль вы малыя, але паступова будзеце станавіцца дарослымі. Вашы школьныя гады пройдуць вельмі хутка і ў гэты перыяд трэба многае паспець. А першае, што трэба спазнаць, – гэта сваю краіну».
У новым навучальным годзе ў Вішоўскай сярэдняй школе Бялыніцкага раёна будзе навучацца 225 чалавек, у тым ліку 24 школьнікі ўпершыню сядуць за парты. Ва ўстанове адукацыі дзейнічае 13 класаў-камплектаў, сярэдняя напаўняльнасць – 19 чалавек. Дзяцей падвозяць на заняткі па трох маршрутах з 15 населеных пунктаў. Калектыў школы налічвае каля 30 педагогаў, палова з якіх мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»