RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Галоўная тэма АДІ ў снежні – традыцыі суверэннай Беларусі

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 снежня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям суверэннай Беларусі.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна.

Амаль 30 гадоў Беларусь існуе на палітычнай карце свету. За гэтыя гады краіна адбылася як суверэнная і незалежная дзяржава. Была прынята Канстытуцыя – аснова беларускай дзяржаўнасці, уведзены інстытут прэзідэнцтва як гарант міру, стабільнасці і бяспекі, выбудавана выразная і зладжаная сістэма органаў дзяржаўнай улады.

У суверэннай Беларусі ўдалося не толькі захаваць традыцыі, але і закласці новыя. Здавалася б, 28 гадоў – адрэзак часу ў гістарычным плане невялікі, але як многа значыць ён у гісторыі краіны. За гэты час маладая Беларусь паступальна развівалася, пераадольваючы цяжкасці, захоўваючы пры гэтым мір і стабільнасць у грамадстве, упершыню з’явілася законнае права праводзіць сваю ўнутраную і знешнюю палітыку, магчымасць выпрацоўваць формы ўзаемадзеяння з усім светам, сфарміраваць свае ўнікальныя звычаі ў розных сферах жыцця (сацыяльнай, палітычнай, духоўнай). У іх ліку Усебеларускі народны сход, агульнанацыянальная патрыятычная акцыя «Беларусь памятае», Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», свята «Купалле», дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», ушанаванне працаўнікоў вёскі «Дажынкі», уручэнне прэмій «За духоўнае адраджэнне», Калядны міжнародны турнір аматараў хакея, рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі і многія іншыя.

За няпоўныя тры дзясяткі гадоў гэтыя звычаі ўжо сталі арганічнай часткай нашага беларускага грамадства. У іх нашы дасягненні і найлепшыя якасці беларусаў: спачуванне і добразычлівасць, душэўная высакароднасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што маем, справядлівасць і працавітасць, талерантнасць і міралюбівасць.

У якасці дадатковых падчас АДІ будуць разгледжаны тэмы: «Бяспека падчас восеньскага і зімовага ледаставу», «Бяспечны Новы год», «Сусветны дзень барацьбы са СНІДам».

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая