У індустрыяльным парку «Вялікі камень» разгарнулася сапраўдная спякота і гэта не пра надвор'е! Восем каманд - па адной з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі спаборнічалі за перамогу ў гонцы на трактарах BELARUS 82.1. Трасы з воднымі і гразевымі перашкодамі, змейка, трамплін і парк гоншчыкаў - 16 удзельнікаў паказалі сапраўдную барацьбу. Пасля пяці этапаў спаборніцтва ў фінал выйшлі чатыры каманды - Віцебская, Гродзенская, Мінская вобласці і Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
І BELARUS 320 за трэцяе месца дастаўся ўдзельніку Віцебскай каманды Віктару Бабарыку з філіяла РУП «Віцебскэнерга» «Вясна-Энерга» Полацкага раёна. Механізатар прызнаўся, што калегі адпраўлялі толькі за прызавым месцам.
– Сказалі, каб без трактара не вяртаўся, – смяецца Віктар. - Вопыт вельмі цікавы, баяўся, што з бруду не выеду, але скінуў хуткасць і ўсё атрымалася.
Пакуль удзельнікі заездаў выступалі на «ТрактарШОУ», гледачы змаглі пагуляць па выставе сучаснай і рэтратэхнікі, пракаціцца на трактарах BELARUS і ўбачыць турнір па сілавым экстрыме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.07.2025 - 10:49
Памятны знак героям-землякам: у Акунёўцы ўвекавечылі подзвігі франтавіка і працаўніка
18.07.2025 - 18:24
«Ёсць тэхніка і ўсё неабходнае». У Магілёўскім раёне рыхтуюцца ўбіраць палеглыя пасевы
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная