2 верасня Дзень ведаў адзначыў Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж. Гэтая навучальная ўстанова - адна з лепшых у Беларусі. Павіншаваць з пачаткам навучальнага года навучэнцаў і педагагічны калектыў каледжа прыехаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.