RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка

Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Палілог адкрые новы сезон серыі дыскусій па актуальных пытаннях, якія хвалююць жыхароў абласнога цэнтра. 

«Як палепшыць якасць адукацыйных паслуг? Анлайн і афлайн адукацыя– канкурэнты або памочнікі? Як у Магілёве функцыянуюць дзяржаўныя прыватныя адукацыйныя ўстановы? Ці здольная сістэма адукацыі цалкам задаволіць запыты дзяцей і бацькоў? Як сістэма адукацыісупрацьстаіць выклікам часу? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы будзем шукаць на дыялогу», – расказалі суразмоўцы. 

Падчас дыскусіі эксперты і зацікаўленыя ўдзельнікіў ліку іншых пытанняў абмяркуюць стан сферы адукацыі ў горадзе (школьная адукацыя, дадатковая адукацыя для дзяцей і дарослых); ролю дыстанцыйнай адукацыі (анлайн-курсы), школы развіцця; уплыў эпідсітуацыі на адукацыю ў горадзеі.

Да адкрытага абмеркавання запрашаюцца ўсе, каго хвалюе гэта тэма: школьнікі і бацькі, педагогі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, адміністрацыі горада, грамадскія актывісты, журналісты і ўсе неабыякавыя гараджане.

Афлайнавае ток-шоу адбудзецца ў 19.00 у тайм-кафэ «Неба» па адрасе: вул. Ленінская, 7, 3 паверх. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая