Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 3 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства стартуе а 11.00 на пляцоўцы абласнога інстытута развіцця адукацыі (зав. Бярозаўскі, 1а). Пра гэта паведаміў першы сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргей Чычоў.
Заяўлена 28 праектаў у 7 намінацыях. Абарона будзе праходзіць у двух фарматах. На выставе-прэзентацыі прадэманструюць праекты ў катэгорыях энергетыка і энергаэфектыўнасць; прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі; экалогія. Падчас zoom-канферэнцыі моладзь прадставіць праекты ў намінацыях: нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; грамадства і сацыяльная сфера; найлепшая бізнес-ідэя. Пераможцы атрымаюць пуцёўку ў абласны этап конкурсу, які адбудзецца ў снежні 2021 года.
Рэспубліканскі моладзевы праект «100 ідэй для Беларусі» накіраваны на развіццё моладзевага вынаходніцтва і рацыяналізатарства, аказанне дапамогі ў прасоўванні моладзевых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. З году ў год у ім удзельнічаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі, працоўная моладзь, маладыя навукоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь