RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» адбудзецца 22 ліпеня ў Слаўгарадзе

На фестывальнай плошчы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разгорнуцца тэматычныя падворкі, канцэрты, кірмаш майстроў народнай творчасці Магілёўскай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны «Творчая мазаіка роднага краю».

У праграме смачнага свята пад назвай «Гаспадарчы сыр» – прэзентацыя і выстава-продаж прадукцыі сыраварства майстроў-сыравароў «Сырныя прысмакі – усім да смаку», работа падворкаў устаноў культуры і адукацыі Слаўгарадскага раёна «Сырны рай», прэзентацыя страў беларускай нацыянальнай кухні «Беларускі гасцінец», выстава-продаж прадукцыі пчалярства «З сырам частуй мядок – будзе ў сям'і ладок», прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу краю «Слаўгарадчына турыстычная». А яшчэ - майстар-клас «Натхненне ў акварэлі», выстава дзіцячых малюнкаў, праца тэматычнай пляцоўкі «Смачная народная творчасць у беларускім фальклоры», праца дзіцячых гульнявых інтэрактыўных і спартыўных пляцовак.

- Фестываль у Слаўгарадзе адбудзецца 22 ліпеня. Ён праводзіцца з 2012 года і заваяваў сімпатыі жыхароў і гасцей краю. З 2021 года гастранамічнае свята «Гаспадарчы сыр» пашырылася і перарасло ў кулінарны фестываль «Сырны фэст». Яго галоўная задача - развіццё старажытных традыцый сыраварства. Фестываль дазваляе захоўваць і папулярызаваць іх, расказаць пра багатае культурнае жыццё нашага рэгіёну, – падкрэсліла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава. - Галоўны прыярытэт «Гаспадарчага сыру» - хатнія сыры, мясцовы кулінарны брэнд.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая