Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументы прынятыя ў мэтах развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне.
Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Да цяперашняга часу ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.
Сталічнае ўпраўленне ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. На гэтую вызваленую пасаду прызначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удавікоў.
Ратацыя праведзена і ў іншых рэгіянальных упраўленнях Следчага камітэта. Упраўленне па Віцебскай вобласці ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў, які раней кіраваў упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці прызначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да гэтага часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці.
Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Раней ён узначальваў упраўленне па Віцебскай вобласці.
Фота - Следчы камітэт
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11