У павільёне нацыянальнага паштовага аператара РУП «Белпошта» на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў – 2024») супрацоўнікі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» прэзентуюць наведвальнікам папулярныя паслугі і новыя сэрвісы кампаніі. Пра гэта расказалі арганізатары свята
Ахвочыя змогуць набыць паштовыя карткі і адправіць іх бясплатна па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таксама можна будзе аформіць дабрачынную падпіску на адрас дзіцячых дамоў «Падары дзіцяці радасць».
«Будзе прапанаваны шырокі асартымент паштовай прадукцыі рознай тэматыкі: мастацкія канверты, філатэлістычныя наборы, паштовыя карткі, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і тавары спажывецкага попыту, а таксама сувенірная прадукцыя са святочным лагатыпам, - падзяліліся суразмоўцы. – Акрамя таго, будзе працаваць тэматычная фотазона «Купалле-2024», дзе можна вырабіць персанальную паштовую картку са сваёй выявай».
Госці свята змогуць прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі, а таксама пагуляць у незвычайныя шашкі.
Для дэманстрацыі будзе выстаўлены стэнд марак з дапоўненай рэальнасцю. Пры навядзенні на марку камеры тэлефона можна будзе палюбавацца на тое, як расцвітае «папараць-кветка».
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара (з архіва)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59